Пражскі грош на Беларусі

Грош пражскі Вацлава П

Пры канцы XIII стагоддзя ў Цэнтральнай Еўропе адбылася «сярэбраная» рэвалюцыя — у Кушяй Гары ў Чэхіі адкрылі нябачаныя даўней радовішчы серабра. Да сярэдзіны XIV стагоддзя там штогод здабывалася не менш за 20 тон чыстага серабра, што складала болей за траціну здабычы на ўсім кантыненце. Найболып выгодна выкарыстоўваць перавагі вялікай колькасці каштоўнага металу можна было, выбіваючы манету добрай якасці дзеля абмену яе на замежны тавар.

Грош пражскі Яна

 

У ліпені 1300 года чэшскі кароль Вацлаў II пачаў эмісію пражскіх грошаў (ад лацінскага grossus — вялікі). Гэта была найбуйнейшая на свой час сярэбраная манета, якая набірала папулярнасць ва ўсёй Еўропе. Грошы былі япмэ і аднымі з найпрыгажэйшых манет. Доўгая легенда гатычнымі літарамі, змешчаная ў два абтокі на аверсе і адзін абток на рэверсе, чьггалася як+ WENCEZLAVS SECVNDVS / + DEI:GRATIA :REX: BOEMIE / *+* GROSSI:PRAGENSES , што азначала «Вацлаў Другі, Божай ласкай кароль Багемскі; грош пражскі». Каб манеты былі зроблены сапраўды на сусветным узроўні, да Чэхіі былі запрошаныя фларэнційскія разьбяры штэмпеляў — Райнгера, Альфарда і Ціна Ламбарда

Грош пражскі Караля IV

Гэткі тып манет не быў новым. Упершыню «вялікая манета» была выбіта ў Францыі за 34 гады да пачатку эмісій Вацлава. Яна стала ратункам ад псуцця і драбнення традыцыйных сярэбраных пенязяў у сярэднявечнай Еўропе, якія ўжо цяжка было не зламаць, беручы ў руку. Манета атрымала назву турскага гроша і шырокае прызнанне ў народзе і сярод урадаў, якія паспяшаліся пачаць свае эмісіі.

Грош пражскі Вацлава IV

З пражскай грыўні вагой 253,26 грама мусіла выходзіць 66 манет, што давала тэарэтычную вагу адной манеты ў 3,837 грама. Аднак рэальная вага грошаў Вацлава II, як і ягонага наступцы ў выбіцці грошаў Яна Люксембургскага, найчасцей ляжала ў межах 3,5—3,7 грама, да чаго прычыніліся тайныя распараджэнні манархаў, якія жадалі даставаць болей прыбытку са сваёй манетнае рэгаліі.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-